viasna on patreon

Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012-2015 г.г., табліца)

2015 2015-03-17T10:32:39+0300 2015-03-17T10:32:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mytnia.jpg

ГА “БАЖ” склала спіс забранай на мяжы літаратуры, грунтуючыся на фактах, што траплялі ў прэсу пачынаючы з 2012 года.

 

Дата здарэння

У каго забралі

Што забралі

 Якая мытня

Вынік

12 лістапада 2012 г.

Фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч, Вадзім Заміроўскі

41 асобнік фотаальбома «Прэс-фота Беларусі-2011»

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

18 красавіка 2013 г. Ашмянскі раённы судпрызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.

3 ліпеня 2013 г.

Праваабаронца Таццяна Равяка

40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай»

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

Экспертыза не знайшла ў кнізе экстрэмізму, але мытня настаяла на рээкспарце кнігі. Суд падтрымаўгэтае рашэнне, і абскардзіць яго пакуль не ўдалося.

14 верасня 2013 г.

Актывіст АГП з Салігорска Аляксандр Малочка

1 асобнік кнігі В. Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт”

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

Упраўленне ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкама, не знайшла ў ёй экстрэмізму. Ашмянская мытняперадала кнігу ў КДБ і перастала інфармаваць пра яе лёс. Больш за год актывіст дамагаўся вяртання кнігі, пасля чаговырашыў падарыць яе мытнікам.

13 лютага 2014 г.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка

Некалькі асобнікаў гадавой справаздачы пра дзейнасць прыватнай культурна-асветніцкай установы “Платформа інавэйшн”

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

Пра далейшы лёс гэтых дакументаўне паведамляецца(уладальнік, Андрэй Бандарэнка,знаходзіцца ў зняволенні па абвінавачанні ў хуліганстве).

27 ліпеня 2014 г.

Грамадскі актывіст са Слоніма Павел Севасцьян

Часопісы, газеты і кнігі, у тым ліку выданне пра палітычных зняволеных у Беларусі “Palitviazni.info”, асобнікі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, а таксама польска-беларускі слоўнік

Гродзенская рэгіянальная мытня, польска-беларускі пераход Бераставіца

Забраная літаратура былаперададзеная ў камісію па выяўленні экстрэмізму пры Гродзенскім аблвыканкаме. 25 лютага Севасцьянатрымаў ад Гродзенскай рэгіянальнай мытні паведамленне, што ў забранай у яго літаратуры “адсутнічаюць прыкметы экстрэмізму”.
Паводле ліста за подпісам намесніка начальніка мытні Ю. Комлача, экспертнае заключэнне было зроблена 16 лютага г.г.

Жнівень 2014 г.

 

Наклад даклада РПГА “БХК” і The Equal Rights Trust«За паўгадзіны да вясны: даклад аб няроўнасці і дыскрымінацыі ў Беларусі», надрукаваны ў Вялікабрытаніі і дасланы па пошце ў Беларусь

Мытня аэрапорта Мінск-2

У лютым на сайце РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”размясцілі поўны тэкст экспертнага заключэння Рэспубліканскай камісіі па экстрэмізме, у якім гаворыцца, што ў дакладзе “лінгвістычных прыкмет «экстрэмісцкіх» значэнняў не выяўлена”. Кнігі пакуль застаюцца на мытні, хаця экспертыза датавана 25-м лістапада. Ідзе дыскусія наконт працэдуры вяртання затрыманага накладу.

13 кастрычніка 2014 г.

Палітык і публіцыст Павел  Севярынец

20 кніг Зянона Пазьняка, у тым ліку: «Цяжкі час—працяг», «Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў», «Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці», «Менскі гарсавет ў пэрыяд нацыянальнай рэвалюцыі (1990-1991)», «Тэрра Дэй», «Развагі», «Парсіваль» і іншыя.

Мытня польска-беларускай мяжы (мытны пераход Брузгі)

24 лютага Павел Севярынец атрымаў ліст з Гродзенскай мытні пра тое, што ні ў адной з забраных у яго кніг не знайшлі экстрэмізму. (Ранейпаведамлялася, што экспертыза кнігі "Тэрра дэй" яшчэ не скончаная.)

30 кастрычніка 2014 г.

Палітык Зміцер Дашкевіч

12 кніг «Чарвяк» — зборніка апавяданняў Дашкевіча

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

Дакладнай нфармацыі пра месцазнаходжанне кніг няма. Дашкевіч мяркуе, што кніга знаходзіцца на разглядзе камісіі па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі. 23.01.2015 звярнуўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці з запытам.

13 сакавіка 2015 г.

 

 

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

47 асобнікаў агляда-хронікі «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яго англамоўнага варыянту «Situation of Human Right in Belarus in 2014»

Ашмянская мытня, літоўска-беларуская мяжа, пераход Каменны лог

Складзены Акт мытнага даглядуаўтамабіля і Акт адбору проб і ўзораў тавараў для асабістага карыстання, якія перамяшчаліся з Літвы ў Беларусь. Хутчэй за ўсё, кнігі накіруюць на экспертызу, каб устанавіць, ці можна ўвозіць у Беларусь гэтыя кнігі.

14 сакавіка

Гісторык Паліна Шарэнда-Панасюк

5 асобнікаў кнігі «Гістарычныя гарадскія ансамблі ў часы перамен» – зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канфэрэнцыі ў Польшчы ў 2014 годзе

Брэсцкая мытня (ТП “Брест-Центральный”)

Складзены “Акт адбору проб і ўзораў”. Пазней Брэсцкая мытня паведаміла рэдактарцы кнігі Ірыне Лаўроўскай, што "кнігі забралі на экспертызу ў спецыяльныя службы"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства