viasna on patreon

Грамадскі кантроль у дзеянні: тэорыя і практыка назірання за мірнымі сходамі і судамі - 23 сакавіка!

2015 2015-03-18T10:42:00+0300 2015-03-18T11:08:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valancery-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што такое грамадзянскі кантроль? Як навучыцца кантраляваць дзеянні ўладаў? Ці можна дапамагчы таму, каб правядзенне масавых мерапрыемстваў і судовых пасяджэнняў у Беларусі адпавядала міжнародным стандартам і заяўленым у Канстытуцыі свабодам? Запрашаем вас на комплексны трэнінг па Грамадскім кантролі як форме грамадскага назірання за масавымі мерапрыемствамі і судамі.

Бліжэйшы трэнінг - 23 сакавіка (панядзелак) з 18.30 у Менску. Дэдлайн для заявак - 22 сакавіка ўключна!

Незалежнае грамадскае назіранне як бесстаронняе і аб'ектыўнае фіксаванне фактычных дзеянняў з'яўляецца неад'емнай часткай выканання права на свабоду сходаў і справядлівы суд. Назіральнікі як «трэцяя сіла» могуць знізіць канфрантацыю паміж грамадствам і дзяржавай, а таксама згуляць важную ролю ў рэалізацыі правоў чалавека.

Разам мы ў сілах зрабіць уладу больш адкрытай, даступнай і падсправаздачнай.

Каго мы запрашаем?

Любых актыўных маладых людзей, грамадзянскіх непалітычных актывістаў і праваабаронцаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдзельнічаць у развіцці Грамадскага кантролю або проста цікавіцца яго механізмамі.

Этапы правядзення трэнінгу

Трэнінг дзеляцца на тры блокі:

  • Філасофія грамадскага кантролю: мы раскажам пра яго мэты, прынцыпы, функцыі і пра тое, як назіральнікі могуць зрабіць наш свет лепш;
  • Назіранне за судамі: хто можа назіраць за судовымі працэсамі і навошта гэта рабіць? Якія міжнародныя і нацыянальныя стандарты справядлівага суда, якія магчымасці ёсць у назіральнікаў, а галоўнае, як гэта рабіць у камандзе;
  • Назіранне за масавымі мерапрыемствамі: як і навошта назіраць за публічнымі акцыямі, разгледзім міжнародныя і нацыянальныя прававыя стандарты, прынцыпы свабоды масавых мерапрыемстваў. Пагаворым пра тое, як узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і што рабіць у экстраных сітуацыях.

Час і месца правядзення трэнінга:

23 сакавіка з 18.30 да 21.30. Горад правядзення - Мінск, дакладны адрас паведамляецца пасля запаўнення анкеты.

Бонус для ўдзельнікаў

Для ўдзельнікаў семінара будзе распрацоўвацца практычная магчымасць патрэніраваць атрыманыя веды. Па масавых мерапрыемствах такім выпадкам выступае акцыя «Дзень Волі» 25 сакавіка ўвечары, а па судах - 26 сакавіка і спецыяльна агавораныя дні цягам месяца.

Таксама магчыма паглыбленае навучанне па тэме і міжнародны абмен у суседнія краіны. Пазней дадаткова будзе праводзіцца вэбінар па адным з трэнінгаў і месячны дыстанцыйны курс па тэорыі і практыцы Грамадскага кантролю.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету на ўдзел па спасылцы да 22 сакавіка ўключна.

Месца правядзення трэнінгу паведамляецца пасля запаўнення анкеты.

 

Валанцёрская Служба Праваабарончага цэнтру "Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства