viasna on patreon

Гадавіна анэксіі Крыму: пераслед і напады на іншадумцаў

2015 2015-03-18T16:32:10+0300 2015-03-18T16:32:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/017898688_40300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэ-факта ўлады ў Крыме не змаглі расследаваць серыю выкраданняў і катаванняў сваіх крытыкаў, а таксама праводзяць бесперапынную кампанію па запалохванні, каб прымусіць замаўчаць нязгодных. Пра гэта заявіла Amnesty International у новым дакладзе, апублікаваным з нагоды першай гадавіны анэксіі паўвострава.

У дакладзе «Мінуў адзін год: Парушэнне правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і аб'яднанняў у Крыме» гаворка ідзе пра парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да праўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх арганізацый, крымскіх татараў і асобаў, якія крытыкуюць рэжым.

Па меншай меры, 7 чалавек былі выкрадзеныя, і іх лёсы застаюцца невядомымі, сцвярджаецца ў даследаванні. Знікненне трох крымскіх татараў было засведчана непасрэдна AI. У гэтым спісе знаходзіцца 39-гадовы Рашат Аметаў, які быў выкрадзены падчас акцыі пратэсту ў сакавіку 2014 года. Пазней было знойдзена яго цела са слядамі катаванняў, аднак да адказнасці ніхто прыцягнуты не быў.

Для таго, каб прымусіць мясцовыя СМІ замаўчаць, на паўвостраве была створана атмасфера страху, паведамляюць праваабаронцы. У канцы студзеня некалькі дзясяткаў узброеных асобаў у масках ўварваліся ў офіс нацыянальнага тэлеканала крымскіх татараў ATR, спынілі вяшчанне і канфіскавалі дакументы, якія тычацца дзейнасці кампаніі за апошнія 11 месяцаў. Інфармацыйнаму крымскататарскаму агенцтву QHA (таксама вядомаму пад назвай "Крымскія навіны") адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці СМІ, а шэраг журналістаў і блогераў даўно пакінулі анэксаваны паўвостраў, рэзюмуе змест дакладу праваабаронцаў Deutsche Welle.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства