viasna on patreon

Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены

2015 2015-03-18T23:29:52+0300 2015-03-18T23:29:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў з мясцовага гарвыканкаму два адказы з адмовамі ў правядзенні пікетаў, прымеркаваных да Дня Волі. Абедзве адмовы падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай.

Праводзіць пікет 22 сакавіка ў Каложскім парку чыноўнікі не дазваляюць, сцвярджаючы, што заяўнікам не выкананы патрабаванні заканадаўства ў частцы адсутнасці звестак, абавязковых для заявы на правядзенне масавага мерапрыемства. Праводзіць жа пікет 25 сакавіка чыноўнікі не дазваляюць з той прычыны, што нібыта рашэннем гарвыканкаму правядзенне масавых мерапрыемстваў у Парку Жылібера не дапушчаецца. Пры гэтым у гэтым месцы дзяржаўныя і праўладныя арганізацыі рэгулярна праводзяць сама разнастайныя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і палітычнага характару.

За апошнія 12 гадоў гродзенскія грамадскія актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Усе спробы праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў аспрэчыць адмовы гарвыканкама ў судзе не маюць станоўчага выніку.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства