viasna on patreon

МЗС: “Скаргі зняволеных старанна разглядаюцца”. Толькі вынік – нулявы

2015 2015-03-19T15:37:29+0300 2015-04-15T15:26:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siza-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікаваны падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду (другі цыкл)

Сцвярджэнне аўтараў дакладу адносна магчымасці для зняволеных у Беларусі абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў месцаў пазбаўлення волі заслугоўвае таго, каб цытаваць цалкам, паколькі прыведзеная статыстыка гаворыць аб эфектыўнасці гэтага інстытута лепш любой аналітыкі. На думку дзяржавы, «Усе заявы і скаргі датычна неправамерных дзеянняў, учыненых у дачыненні да грамадзян старанна разглядаюцца і расследуюцца. У выпадку выяўлення парушэнняў вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Так, у 2014 годзе Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь зарэгістравана і разгледжана 96 зваротаў грамадзян на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў органаў і ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, лячэбна-працоўных прафілакторыяў МУС. Органамі пракуратуры ў 2011 - 2014 гадах разгледжана 158 скаргаў на меры ўздзеяння ў дачыненні да асуджаных, а таксама асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай (67 у 2011 годзе, 35 - 2012, 37 - 2013, 19 - 2014). Скаргі не задаволеныя. Судамі ў 2012 - 2014 гадах разгледжана 15 спраў па скаргах асуджаных да арышту, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, на прымяненне да іх мер спагнання і па скаргах адміністрацыйна арыштаваных на прымяненне да іх відаў дысцыплінарных спагнанняў. Скаргі прызнаныя неабгрунтаванымі».

ПЦ "Вясна" ў Справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь  надаваў увагу праблеме абскарджання дзеянняў і рашэнняў, якія закранаюць правы зняволеных. Як правіла, зняволеныя абскарджваюць дзеянні адміністрацыі ў Дэпартамент выканання пакаранняў і яго ўпраўленніў абласцях і ў пракуратуру. Колькасць такіх скаргаў - 96 за год, якія паступілі ад больш за 30 тысяч зняволеных у ДВП і 19 - у пракуратуру, выклікае сумнеў. Хоць, на самой справе, іх колькасць, улічаная ў справаздачы МЗС, не так важна. Важны вынік: ні адна са скаргаўне прызнаная абгрунтаванай.

З вялікім даверам можна паставіцца да статыстыкі зваротаў у суд. Працэдура звароту такая, што звычайны вязень пра яе дрэнна ведае, ёю скарыстацца практычна не можа: скарга падаецца і разглядаецца па правілах грамадзянскага судаводства, якія прадугледжваюць захаванне рознага роду патрабаванняў да формы звароту і ўдзелу ў працэсе. Юрыдычная дапамога вязню бюджэтам ня авансуецца; за падачу скаргі ўсталяваная дзяржаўная пошліна ў такім памеры, які з'яўляецца высокім для зняволенага. Магчымасць вызвалення ад выплаты дзяржпошліны прадугледжана толькі фармальна. Ну, а вынік звароту ў суд, уласна, той жа: скаргі прызнаныя неабгрунтаванымі.

Універсальны перыядычны агляд (УПА) - механізм Савета ААН па правах чалавека, агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах свету. Беларусь прайшла першы цыкл УПА ў Радзе ААН па правах чалавека ў 2010 годзе. З дзевяноста трох выказаных у працэсе УПА рэкамендацый Беларусь прыняла семдзесят чатыры; у 2012 годзе Беларусь прадставіла ва Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека прамежкавую справаздачу аб рэалізацыі рэкамендацый першага цыкла УПА. Гэтая справаздача падвяргалася аналізу ў рамках правядзення маніторынгу становішча зняволеных. У верасні 2014 беларускія праваабаронцы накіравалі ў Савет свае матэрыялы для працэдуры УПА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства