viasna on patreon

Бабруйск: у газеце гарвыканкама за бягучы год – толькі адзін артыкул па-беларуску

2015 2015-03-23T13:12:06+0300 2015-03-23T13:12:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-zycce-mova.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У новай рэдакцыйнай палітыцы газеты "Бабруйскае жыццё" не знаходзіцца месца для беларускай мовы. У бягучым годзе выйшла 11 нумароў, і за гэты час выданне надрукавала толькі адзін артыкул на беларускай мове пад назвай "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі". Аўтар Леанід Кулявец прысвяціў яго Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта значная падзея адбылася ў №5 "БЖ" ад 4 лютага.

Зараз на старонках газеты з беларускамоўнага засталіся назвы рубрык, расклад руху цягнікоў, прыватныя віншаванні вышэйзгаданага Ленаіда Куляўца і ўласна сама назва газеты з выходнымі дадзенымі.

Яшчэ ў мінулым годзе рэдакцыя "Бабруйскага жыцця" не цуралася беларускай мовы. Газета друкавала мясцовых паэтаў, якія пішуць па-беларуску, выходзіла пастаянная рубрыка Валянціны Стральцовай "Валянцінкі", друкаваліся тэатральныя нататкі актрысы Алы Грахавай,меркаванні прафесара, доктара філалагічных навук Аляксея Ненадаўца і гэтак далей. Даволі часта па-беларуску пісаў і былы галоўны рэдактар газеты Аляксандр Казак. Але сёння газета гарвыканкаму практычна цалкам адыйшла ад прывычнага бабруйчанам двухмоўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства