viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-03-24T08:30:00+0300 2017-10-25T15:34:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Гарадзенскія ды Бярозаўскія заяўнікі пікетаў да Дня Волі атрымалі адмовs з выканкама; Намеснік старшыні БСДП і журналіст Ігар Барысаў напісаў скаргу на імя пракурора з нагоды выняцця кампутараў.

“Каментар эксперта”: Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падзяліўся меркаваннем з нагоды таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў. З моманту выхаду распараджэння пад забарону здымаць адкрытыя для масавага наведваньня месцы трапілі некалькі журналістаў. Між тым, на думку праваабаронцаў, сам дакумент відавочна пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

“Падзея”: Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, прыгавораны жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў. Сёлета гэта першы смяротны прысуд. А ў мінулым годзе па рашэнню судоў былі расстраляны тры чалавекі. Беларусь на сёняшні дзень застаецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. А наяўнасць смяротнага пакарання ставіць пад пытанне магчымасць інтэргацыі Беларусі ў еўрапейскія структуры – сцвярджаюць праваабаронцы.

Госць рубрыкі “Асоба”: гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў. Са спадаром Віктарам гутарым пра надзённыя праблемы праваабаронцаў ды актывістаў Гарадзеншчыны, працу з грамадзянамі, а таксама спробы весці дыялог з дзяржаўнымі структурамі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Avias.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства