viasna on patreon

Бабруйскія ідэолагі баяцца "незадаволеных людзей"

2015 2015-03-24T15:36:48+0300 2015-03-24T15:36:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-pradpr-strajk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія фактары крызісу, як скарачэнне працоўнага тыдня на некаторых прадпрыемствах і памяншэнне даходаў, могуць справакаваць незадаволенасць людзей, - цытуе галоўнага бабруйскага ідэолага Мікалая Балюка газета "Вечерний Бобруйск".

У Бабруйску прайшла нарада ідэалагічнага актыву горада, на якім уздымалася тэма "маральнага клімату ў калектывах". За яго, як паведамляе выданне, будуць адказваць кіраўнікі і ідэолагі.

Асабліва вялікая ўвага павінна быць да моладзі, - піша пра нараду і газета "Бабруйскае жыццё". Бо моладзь, па вызначэнні начальніка аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Першамайскага раёна Таццяны Гарбачовай, "выбуханебяспечная, цікаўная і вельмі актыўная". "Калі гэтую энергію не накіраваць у патрэбнае рэчышча, то мы можам атрымаць на выхадзе значна больш сур'ёзныя праблемы", - падтрымаў калегу рэдактар "БЖ" Вадзім Шчаглоў.

Можна меркаваць, што ідэалагічны актыў рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў. Гледзячы па каментарах да артыкула на сайце "Вечернего Бобруйска", ідэолагі ўжо пачалі "апрацоўваць" калектывы. "У нас на бабруйскай фабрыцы гліняных свістулек (напэўна, маецца на ўвазе фабрыка мастацкіх вырабаў) дзякуючы ідэолагу мы даведаліся аб эканамічным цудзе, росквіце і стабільнасці ў нашай краіне. І пра тое, што ў нас няма вайны, геяў і своечасова выплачваюцца пенсіі і заробкі", - напісаў адзін з каментатараў.

"ВБ" прыводзіць таксама лічбы, агучаныя на нарадзе Аляксандрам Маркачовым, намеснікам старшыні гарвыканкаму. Чыноўнік расказаў, што ў 2014-м годзе ў Бабруйску адбылося 59 самагубстваў, "і большасць гэтых людзей - гэта работнікі прадпрыемстваў горада", - цытуе выданне словы Маркачова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства