viasna on patreon

У Бялынічах і Шклове нагадалі пра Дзень Волі

2015 2015-03-24T16:46:55+0300 2015-03-24T16:46:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bial-dzen-voli-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні 25 сакавіка грамадскія актывісты з Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў распаўсюдзілі сярод мясцовых жыхароў нумары маланакладных газет “Паходня” і “Шклоў-інфо” з адмысловымі матэрыяламі, прысвечанымі чарговай гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Бялынічах газета “Паходня” была распаўсюджана праз крамы мясцовых прадпрымальнікаў – сяброў Партыі БНФ. Прысвечаны Дню Волі нумар газеты разыйшоўся ў гарадскім пасёлку літаральна за два дні 23 і 24 сакавіка. Частка накладу адмысловага нумара “Паходні” з матэрыяламі пра свята 25 сакавіка была таксама распаўсюджана ў Круглым і Хоцімску мясцовымі грамадскімі актывістамі.

У Шклоўскім раёне нумар газеты “Шклоў-інфо” з матэрыяламі пра Беларускую Народную Рэспубліку мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі сярод шклаўчан шляхам перадачы “з рук у рукі”.

Па словах грамадскага актывіста з Шклоўскага раёна Пятра Мігурскага, “па-ранейшаму для беларускіх патрыётаў, якія ў сакавіцкі дзень выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў, БНР – сімвал волі, дэмакратыі, незалежнасці ды заможнага жыцця. Сімвал нашай прыналежнасці да Еўропы”.

Грамадскія актывісты з Шклоўскага і Бялыніцкага раёна лічаць, што сёння, калі крамлёўскім летуценнікам пад выглядам стварэння міфічнага “Русского мира”, зноў вельмі карціць падпарадкаваць і знішчыць суседнія дзяржавы, вельмі важна развіваць нацыянальную свядомасць шараговых грамадзян, нагадваць ім пра змаганне многіх пакаленняў беларусаў за адраджэнне сваёй дзяржавы, распавядаць пра абвяшчэнне БНР і яе ідэалы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства