viasna on patreon

Павел Сапелка: Шанцы на вызваленне па амністыі мае толькі адзін палітвязень

2015 2015-03-26T12:24:01+0300 2015-03-26T12:36:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kijeu-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады рыхтуюць чарговую маштабную амністыю, Еўрарадыё даведалася пра шанцы палітвязняў датэрмінова выйсці з турмы.

Юрыст незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка гаворыць, што пакуль закон аб амністыі не публікаваўся. Аднак усе такія законы маюць падабенства і агульныя прынцыпы, таму можна ўжо цяпер меркаваць, ці будуць амніставаныя палітвязні.

Мікола Статкевіч. Ужо сёлета атрымаў адразу некалькі спагнанняў. “Калі яго яшчэ не зрабілі злосным парушальнікам, то могуць хутка гэта зрабіць”, — гаворыць юрыст. Аб праблемах ва ўзаемаадносінах Статкевіча з адміністрацыяй гаворыць і яго жонка Марына Адамовіч. Па яе словах, Мікалай чарговы раз абраў прынцыповую пазіцыю. І нечым добрым для яго яна наўрад ці скончыцца.

Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч і Ігар Аліневіч асуджаныя па 218 артыкуле (наўмыснае пашкоджанне альбо знішчэнне маёмасці) і не падпадаюць пад дзеянне амністыі ў прынцыпе. Ім можа быць толькі на год скарочаны тэрмін, прычым ніхто з гэтых палітвязняў не павінен мець спагнанняў і парушэнняў, якія робяць іх злоснымі парушальнікамі. Ігар Аліневіч пад гэта ўжо не падпадае, Пракапенка і Васьковіч маюць шанцы.

Юрый Рубцоў — пакуль парушэнняў не мае, не з’яўляецца злосным парушальнікам. Адпаведна, Рубцоў мае шансы на амністыю і на скарачэнне тэрміна на год.

Мікалай Дзядок — асуджаны па артыкуле 411, то бок лічыцца, што ён здзейсніў наўмыснае злачынства падчас адбыцця пакарання. Адпаведна, амністыя да яго не прымяняецца ў прынцыпе.

Па інфармацыі Еўрарадыё

Павел Сапелка: Шанцы на вызваленне па амністыі мае толькі адзін палітвязень

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства