Магілёўскаму журналісту Алесю Буракову міліцыя вярнула кампутар у няспраўным стане
Каб яго адрамантаваць, спатрэбілася дапамога спецыяліста.
- Гэтак званыя эксперты, якія забралі кампутар на экспертызу, пабераблыталі ўсе падлучэнні, у выніку нічога не працавала. Ці то гэта зрабілі наўмысна, ці то праз няхайнасць -- мне невядома, - кажа журналіст.
Алесь Буракоў адзначае, што працаздольнасць кампутара праверыць у кабінеце маёра Пугачова з Ленінскага РАУСа, які вымаў абсталяванне на экспертызу, не атрымалася.
- Калі я забіраў кампутар, то мне прыйшлося напісаць распіску, што я забіраю кампутар, аднак яго працаздольнасць не праверана, бо ў міліцыі не было такой магчымасці, - працягвае журналіст.
Буракоў кажа, што не будзе пісаць скаргу на міліцыю, бо знайсці вінаватых будзе вельмі складана, тым больш, што іх інструкцыі дазваляюць пашкоджанне жосткага дыску.
Нагадаем, што 16 верасня мінулага года сем супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру журналіста для правядзення агляду, які быў санкцыяваны магілёўскім пракурорам Вульвачам. Нагодай для візіту міліцыі стала падазрэнне праваахоўнікаў у тым, што Алесь Буракоў без адпаведнай акрэдытацыі супрацоўнічае з нямецкай радыёстанцыяй “Дойчэ Вэле” (“Нямецкая хваля”). Тады ў журналіста забралі на экспертызу два кампутары. Затым міліцыянер прыйшлі на кватэру бацькоў Алеся Буракова і забралі на экспертызу яшчэ два кампутары.
8 кастрычніка 2014 года суддзя Алена Волкава прысудзіла журналісту штраф у памеры 6 мільёнаў рублёў за парушэнне ч.2 арт.22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Нагодай для гэтага стаў артыкул “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?”, які быў падпісаны Алесем Бураковым.