viasna on patreon

З праявамі расізму трэба змагацца тут і цяпер! Вынікі Тыдня супраць расізму ў Беларусі-2015

2015 2015-03-30T13:07:27+0300 2015-03-30T13:10:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arw_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тыдзень супраць расізму ў Беларусі - 2015

Тыдзень супраць расізму ў Беларусі - 2015

З 14 па 22 сакавіка ў Мінску маладыя праваабаронцы правялі шэраг дзеянняў і актыўнасцяў ў рамках агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму.

Да Тыдня мы падрыхтавалі:

  • тры ролікі па тэме расізму з беларускімі гуманітарыямі. Сваё меркаванне выказалі гісторык Уладзімір Валодзін, кандыдат сацыялагічных навук і каардынатар Лятучага універсітэта Таццяна Вадалажская, філосаф, кіраўнік праграмы ў European College of Liberal Arts in Belarus Вольга Шпарага.
  • 17 сакавіка зладзілі публічную лекцыю кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, старшыні МГА «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці» Наталлі Кутузавай «Праявы расізму і формы этнічнай дыскрымінацыі у Беларусі».
  • 21 сакавіка прайшоў кінапаказ “Сэрдца ільва”. Разам з 40 удзельнікамі мы шукалі адказы на пытанні: якія вытокі ёсць у сучаснага расізму? Ці можна радыкальна змяніць свае погляды і ідэалогію на прама процілеглыя? Што можа гэтаму спрыяць? Ці важна арганізоўваць антырасісцкія акцыі і мерапрыемствы?

А яшчэ падчас мерапрыемстваў мы фатаграфаліся з плакатамі. Глядзіце фоты на фэйсбуку.

“Сучасны свет невядома куды каціцца: людзі забіваюць адзін аднаго толькі таму, што па-рознаму выглядаюць і думаюць. Як такое ігнараваць? Вельмі радуе, што ўсё ж застаюцца людзі свабодныя ад стэрыятыпаў і расавых маніпуляцый, гатовыя нагадваць астатнім пра праблему. У гэтым пляне United робіць прынцыпова важныя рэчы. Нагадваньне пра праблему — першы крок па яе вырашэнні. Нам пісалі ў камэнтарах у фэйсбуку, што тэма расізму не актуальная для Беларусі. Але я бачу іншае: я бачу росквіт “кухоннага расізму”, бачу працуючы сайт РНЕ, зьбітых мігрантаў, цыганафобія, антысэмітызм. І з гэтымі з’явамі трэба змагацца тут і зараз”, — распавядае адна з арганізатарак Тыдню Наста Лойка.

Акрамя таго, сваімі дзеяннямі да Тыдня далучыліся:

Даведка

* Сетка UNITED арганізуе і каардынуе агульнаеўрапейскую Тыдзень супраць расізму і заклікае міжнародную супольнасць пакласці канец расізму, дыскрымінацыі і нецярпімасці: “Мы заклікаем няўрадавыя і грамадскія арганізацыі, школы, мясцовыя саветы, разнастайныя групы і асобных асоб аб’яднаць намаганні і супрацьстаяць расізму прамым дзеяннем. Мы ўсе падыходзім адзін да аднаго!” 21 сакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам.

#‎ARW, #‎ARWby, ‪#‎StopRacism, ‪#‎СтопРасизм

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства