viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Устойлівыя сувязі са сваякамі спрыяюць выпраўленню злачынцаў

2015 2015-04-03T12:52:27+0300 2015-04-03T12:52:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich_2013.jpg
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Для асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, спатканні з блізкімі сваякамі і чальцамі сям’і плануецца скараціць з трох да двух гадзін. Адпаведная мера прадугледжана папраўкамі ў закон „Аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартай», якія былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні. Паводле міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, гэта зроблена «выключна ў выхаваўчых мэтах, каб паўплываць на паводзіны тых, хто знаходзяцца пад вартай».

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў карных установах цывілізаваных краін – зусім іншая практыка: - На Захадзе адным з асноўных прынцыпаў і падыходаў па перавыхаванню з’яўляецца яго сувязь з роднымі, са сваякамі, з сям’ёй. І нават, калі чалавек парушае ўмовы ўтрымання ў турме, яго могуць пасадзіць у штрафны ізалятар, пазбавіць шмат якіх прывілеяў, амністыі, датэрміновага вызвалення, але толькі не тэлефонных званкоў і спатканняў з роднымі, бо менавіта ўстойлівыя сувязі са сваякамі спрыяюць выпраўленню злачынцаў, бо чалавек можа адумацца і стаць на шлях ввыпраўлення, а не на шлях злачынства. 

Новы дакумент надзяляе ведамства, у структуры якіх функцыянуюць месцы ўтрымання пад вартай, паўнамоцтвамі па прыняцці правілаў унутранага распарадку. У новай рэдакцыі артыкула закона – раскрываецца канкрэтны змест гэтых правілаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства