viasna on patreon

Кастуся Жукоўскага двойчы даглядалі на мяжы

2015 2015-04-06T09:00:25+0300 2015-04-06T09:00:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zukoyski.jpg
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Мытнікі некалькі гадзін трымалі на мяжы гамельчука Кастуся Жукоўскага, які дастаўляў гуманітарны груз ва Украіну. У пункце пропуску “Новая Гута” супрацоўнікі мытні спынілі аўтамабіль Жукоўскага спачатку ў пятніцу раніцай на выездзе з Беларусі, пратрымалі паўтары гадзіны і далей прапусцілі. Увечары ўсё паўтарылася. І хоць у машыне ўжо не было большай часткі рэчаў, у складзеным пратаколе агляду яны былі пазначаныя – расказвае Кастусь Жукоўскі:

- У пратаколе дагляду было капіравана ўсё з пратакола, складзенага раніцай. Тых рэчаў, якія яны бачылі раніцай, там ужо не было. Я раніцай вёз абутак і адзенне б/у. Яны проста перапісалі ранішні пратакол. Гэтым самым яны распісаліся ў тым, што ў гэтым была палітычная падаплёка, а не якісьці асаблівы дагляд, бо сала і мяса ў мяне насамрэч было, але ніхто на яго не звяртаў увагу.

Дапамога накіраваная для перасяленцаў з зоны АТА і сем’яў параненых і загінулых украінцаў. Гэта адзенне, абутак ды іншыя рэчы, сабраныя жыхарамі Менску і Гомеля. Паводле Кастуся Жукоўскага, раней правоз такой дапамогі праходзіў спакойна. Ён тлумачыць тое, што адбывалася на мытні, інфармацыйным рэзанансам – інфармацыя пра збор дапамогі з’явілася ў СМІ і сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства