viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Статкевіча прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні (відэа)

2015 2015-04-06T15:28:29+0300 2015-04-07T08:30:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkievicz-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

За апошні тыдзень палітвязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў. Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў красавіку, і харчовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар, а 3 красавіка – перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.
Сітуацыю з узмацненнем ціску на вязня сумлення Мікалая Статкевіча сайту palitviazni.info каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Валянцін Стэфановіч: Статкевіча прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні (відэа)
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства