viasna on patreon

Кухня TV: У Беларусі ўведзена надзвычайнае становішча? (відэа)

2015 2015-04-07T14:52:04+0300 2015-12-08T18:40:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuhnia-tv-tuneiadcy1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У студзені 2015 году прэзідэнт Беларусі вызначыў тэрмін дапрацоўкі новага заканадаўчага акта аб так званых “тунеядцах”, мэтай якога ставілася забеспячэнне выканання ўсімі жыхарамі краіны абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Яшчэ тады праваабаронцы абмеркавалі гэты намер беларускіх ўладаў і ўказалі на яўную неадпаведнасць гарантый, замацаваных Канстытуцыяй Беларусі, а менавіта – прымусовай працы.

І вось 2 красавіка дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» падпісаны. На думку чыноўнікаў, ён мусіць падштурхнуць асобныя катэгорыі грамадзян да працы і дапамгчы грамадству вылечыцца ад спажывецкіх настрояў. Якія палажэнні заканадаўчага дакумента выклікаюць найбольшую занепакоенасць у праваабаронцаў?

Па меркаванні Паўла Сапелкі, Канстытуцыйны суд РБ мае ўсе падставы даць ацэнку дэкрэту № 3, звярнуўшы ўвагу на артыкул 41 Асноўнага закону краіны, згодна з якім прымусовая праца дазваляецца ў двух выпадках- згодна вынесенага судом рашэння і ўвядзення надзвычайнага становішча.

Алег Гулак мае свой варыянт адказу: ""У нас насамрэч стабільнае надзвычайнае становішча".

У абмеркаванні тэмы прымаюць удзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак.

Кухня TV: У Беларусі ўведзена надзвычайнае становішча? (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства