У гомельскім грамадска-палітычным цэнтры праходзіць ператрус, міліцыя забірае камп'ютэры
Зараз у Гомелі па адрасе Палеская, 52 праходзіць ператрус, міліцыя забірае аргтэхніку. Па словах намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў грамадска-палітычны цэнтр, дзе арэндуюць памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў, з пастановай на вобшук і санкцыяй пракурора. Міліцыя патлумачыла, што з IP-адраса, атрыманага абанентам на Палескай,52, нібыта быў дасланы парнаграфічны ролік, узбуджана крымінальная справа. Таксама праваахоўныя органы цікавіліся праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які зараз у ад'ездзе. Міліцыю цікавіла электронная скрынка праваабаронцы, нібыта ён таксама нейкім чынам датычны крымінальнай справы.
Дарэчы, пры далучэнні да Wi-Fi абанент атрымлівае таксама аналагічны IP-адрас, як і на Палескай,52.
Ператрус вядзецца і ў кватэры Леаніда Судаленкі.