viasna on patreon

Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага

2015 2015-04-08T15:55:18+0300 2015-04-08T15:55:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

Магілёўскі абласны суд адмовіў Аляксею Паўлоўскаму ў задавальненні пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Праз суд грамадскі актывіст хацеў дабіцца прызнання таго, што ў дзяржаўных СМІ была распаўсюджана несапраўдная інфармацыя, якая наносіла шкоду яго дзелавой рэпутацыі.

Праз наяўнасць падобнай інфармацыі ў СМІ Паўлоўскаму было адмоўлена ў працаўладкаванні ў дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”.

Афіцыйнай адмовай для непрыняцця яго на працу стала нібыта нязгода працоўнага калектыва, бо Аляксей Паўлоўскі пры яго працаўладкаванні мог парушаць працоўны мікраклімат і дэстабілізаваць абстаноўку ў арганізацыі.

Суд пад старшынствам суддзі Стэльмаховай, нягледзячы на аргументацыю Паўлоўскага, прызнаў публікацыі ў дзяржаўных СМІ адпавядаючымі сапраўднасці. Размова ідзе пра публікацыю ў газеце “Беларускі час” “Как стать звездой”, а таксама відэасюжэтах, якія былі зняты беларускім тэлебачаннем.

Сам грамадскі актывіст з падобным судовым рашэннем не згодзен і мае намер абскардзіць яго ў вышэйстаячай судовай інстанцыі.

-          Я хацеў, каб суд прызнаў, што публікацыі, якія размешчаны ў дзяржаўных СМІ, з’яўляюцца неадпавядаючымі рэчаіснасці, бо з-за гэтага я не магу працаўладкавацца. Я спадзяваўся праз суд аднавіць сваю рэпутацыі і пайсці працаваць далей па спецыяльнасці мулярам, аднак дзяржава сама вырашыла зрабіць з мяне дармаеда, - кажа Паўлоўскі.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі ўжо некалькі гадоў не можа працаўладкавацца. Апошняй арганізацыяй, дзе ён працаваў, быў “Прамжылбуд”, аднак там з ім праз яго актыўную пазіцыю па абароне правоў працоўных і змаганні за лепшыя ўмовы працы не быў працягнутяы працоўны кантракт.

Паўлоўскі каля 70 разоў спрабаваў працаўладкавацца праз магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва, аднак будаўнічыя арганізацыі, куды яго накіроўвалі, адмаўлялі яму ў працаўладкаванні па розных прычынах – нязгоду працоўнага калектыва, адсутнасці вакансіі, адсутнасці належнай квалівікацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства