viasna on patreon

Апазыцыя сёньня падае заяўку на «Чарнобыльскі шлях»

2015 2015-04-10T12:20:22+0300 2015-04-10T12:20:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnobyl-2014-6.jpg
"Чарнобыльскі шлях-2014"

"Чарнобыльскі шлях-2014"

Арганізатары жалобнай маніфэстацыі да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС плянуюць толькі шэсьце — ад мітынгу адмаўляюцца, як і на сьвяткаваньні ў Менску Дня Волі.

Заяўка на шэсьце ад пляцоўкі каля Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў будзе пададзеная ў Менгарвыканкам 10 красавіка.

Заплянаванае правядзеньне «Чарнобыльскага шляху» ў Менску 26 красавіка з 14-й па 16-ю гадзіны.

Пад заяўкай падпісаліся Юрась Губарэвіч ад Руху «За Свабоду», Аляксей Янукевіч ад Партыі БНФ, Віталь Рымашэўскі ад аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Ільля Дабратвор з Руху салідарнасьці «Разам» і Дзьмітры Кучук зь Беларускай партыі «Зялёныя».

Сёньня а 12-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ пройдзе прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства