viasna on patreon

Гродна: 15 красавіка – суд над журналістамі Алесем Дзянісавым і Алесем Кіркевічам

2015 2015-04-13T14:16:12+0300 2015-04-13T14:16:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

   У сераду, 15 красавіка, суд Ленінскага раёна Гродна разгледзіць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Абодвух, паводле адміністрацыйных пратаколаў, вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ). Справа датычаць матэрыялу, які быў паказаны тэлеканалам Белсат у пачатку сакавіка, а сюжэт датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

   Разгляд адміністрацыйных спраў прызначаны на 11.45. Яго будзе весці суддзя Алена Пятрова. Яна вядомая тым, што шматразова карала вялікімі штрафамі грамадскіх актывістаў і журналістаў. Так, за прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы ў 2014 годзе Пятрова асудзіла агулам пяцёх чалавек на 115 (!) базавых велічынь штрафу – 17 мільёнаў 250 тысяч беларускіх рублёў. Яна аштрафавала нават афіцыйна акрэдытаванага журналіста Міхаіла Карневіча, які ў той дзень выконваў свае працоўныя абавязкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства