viasna on patreon

Жанна Пцічкіна азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы загінулага сына

2015 2015-04-14T14:35:27+0300 2015-04-14T14:41:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ihar-pciczkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Фота "Радыё Свабода"

Акцыя ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Фота "Радыё Свабода"

Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы 4 жніўня 2013 года, звярнулася па дапамогу ў Праваабарончы цэнтр "Вясна". Папярэдняе расследаванне па факце смеці І. Пцічкіна ў СІЗА было завершана яшчэ ў студзені. Аднак, доўгі час Жанну Пцічкіну па незразумелых прычынах не дапускалі да азнаямлення з матэрыяламі праверкі па крымінальнай справе.

Месяц таму яна атрымала такую ​​магчымасць і на працягу гэтага часу хадзіла ў Следчы камітэт, дзе ўручную дасканала перапісвала вынікі праверкі, таму што Ж. Пцічкінай было забаронена фатаграфаваць якія-небудзь матэрыялы. Таксама было забаронена выдаваць інфармацыю аб следчых дзеяннях, выкладзеных у матэрыялах справы.

Такая пазіцыя органа, які вядзе крымінальны працэс, выглядае дзіўна. Асабліва, калі ўлічваць, што на думку Следчага камітэта смерць Ігара Пцічкіна насіла негвалтоўны характар ​​і наступіла ў следстве злоўжывання ім алкаголю і наркатычных рэчываў. Хоць ні адна судмедэкспертыза не знайшла ўтрымання ні алкаголю, ні наркатычных рэчываў у крыві памерлага.

Жанна Пцічкіна не збіраецца здавацца і будзе ісці «да самага верху». Яна плануе накіраваць скаргу на пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе з мэтай ініцыяваць правядзенне дадатковага расследавання і даць аб'ектыўную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства