viasna on patreon

Салігорск: грамадска-палітычныя дзеячы салідарныя з Міколам Статкевічам

2015 2015-04-15T11:12:32+0300 2015-04-15T11:12:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkevich00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч. Фота: nn.by

Мікола Статкевіч. Фота: nn.by

У сувязі з узмацненнем ціску з боку ўладаў на беларускага палітычнага вязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча салігорскія грамадска-палітычныя дзеячы выказалі яму сваю падтрымку.

Былы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Новік, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка і рэгіянальны прадстаўнік Блеарускага Хельсінскага камітэта Леанід Мархотка накіравалі спадару Статкевічу ліст са словамі салідарнасці. “Цяжка перадаць тыя адчуванні, якія ты церпіш за нашу будучыню у сценах турмы. Рэжым утрымлівае цябе, як самага смелага і стойкага барацьбіта з ім. Мы ведаем, што ты адмовіўся падпісаць прашэнне аб памілаванні. Шэсць гадоў – гэта выпрабаванне не для любога чалавека, а для вельмі мужнага і сапраўднага ліцвіна. Што мы можам зрабіць, дык гэта ганарыцца табою!” - гаворыцца ў звароце да палітвязня.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадска-палітычнай супольнасці Салігоршчыны закалікалі ўсіх жыхароў рэгіёну і краіны таксама пыдтрымаць Мікалая Статкевіч і іншых палітвязняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства