Ідэалагічны аддзел Бярозаўскага райвыканкама забараніў сустрэчу чытачоў з пісьменніцай Наталкай Бабінай
https://spring96.org./be/news/76820
2015
2015-04-17T13:02:15+0300
2015-04-17T13:02:15+0300
2015-04-17T13:02:15+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/babina-natalka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча павінна была адбыцца 19 красавіка ў бібліятэцы імя Ніны Мацяш у Белаазёрску. Людзі вельмі хацелі сустрэцца з маладой пісьменніцай, ураджэнкай Брэстчыны, творчасцю якой цікавяцца аматары нацыянальнай літаратуры.
Па словах Наталкі Бабінай, яна мелася прыехаць з супрацоўнікам часопіса АRCHE Валерам Булгакавым. Пісьменніца непрыемна ўражана рашэннем бярозаўскіх ідэолагаў. Па яе словах, пісьменнікам важныя сустрэчы з чытачамі, публікай, таму рукі складваць яны не збіраеюцца і плануюць дамаўляцца на сустрэчы ў прыватным парадку.