Улады дазволілі Чарнобыльскі шлях, але скарацілі час збору
https://spring96.org./be/news/76825
2015
2015-04-17T17:12:27+0300
2015-04-17T17:12:27+0300
2015-04-17T17:12:27+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/charnobyl-2014-6.jpg
Заяўнікам Чарнобыльскага шляху, якіх 17 красавіка выклікалі ў Менгарвыканкам, прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што акцыя дазваляецца.
Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 14-й гадзіне 26 красавіка каля кінатэатру «Кастрычнік». Шэсьце пройдзе з 14:30 да 16 гадзіны да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» на вуліцы Лізы Карастаянавай.
«Гэта фактычна той фармат, які мы замаўлялі», — сказаў карэспандэнту Свабоды старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.