viasna on patreon

Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе

2015 2015-04-24T14:48:42+0300 2015-04-24T14:52:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nils-muinieks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нільс Муйжніекс, камісар Рады Еўропы па правах чалавека / Фота: coe.int

Нільс Муйжніекс, камісар Рады Еўропы па правах чалавека / Фота: coe.int

“У мінулым годзе загінулі тысячы людзей, якія не павінны былі памерці, перш за ўсё, у Міжземным моры і на Усходзе Украіны. Яны не павінны былі памерці ў Еўропе, якая ганарыцца тым, што яна з’яўляецца прасторай, у якой пераважае вяршэнства закона і дэмакратыі, на кантыненце, які сцвярджае, што зрабіў высновы з уласнай крывавай і гвалтоўнай гісторыі”,заявіў Нільс Муйжніекс, камісар Рады Еўропы па правах чалавека, прадстаўляючы 23 красавіка ў Страсбургу штогадовую справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Камісар падкрэсліў цяжкае становішча мігрантаў, якія па-ранейшаму гінуць у Міжземным моры, спрабуючы патрапіць у Еўропу ў пошуках паратунку ад канфліктаў, пераследу і беднасці. “У той час як афіцыйная статыстыка смерцяў у моры за 2014 год перавысіла 3 000, у першыя месяцы 2015 года ўжо патанула больш за 1 600 чалавек. Гэтыя смерці можна было папярэдзіць. З кастрычніка 2013 па кастрычнік 2014 года італьянская пошукава-выратавальная аперацыя Mare Nostrum паказала, што пры наяўнасці палітычнай волі і фінансавых абавязальніцтваў, могуць быць выратаваныя дзясяткі тысяч жыццяў”.

2014-ы быў таксама годам падзеяў вакол Украіны. “Палітыка і геапалітыка канфлікту ва ўсходняй частцы Украіны часта засланялі сур’ёзны гуманітарны крызіс. Асабліва пацярпелі найбольш уразлівыя групы – у тым ліку грамадзянскія асобы, якія пражываюць каля лініі канфлікту, перамешчаныя асобы, дзеці, людзі сталага веку і асобы з абмежаванымі магчымасцямі”.

У дакладзе таксама падкрэсліваецца сур’ёзнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Азербайджане. “Пачынаючы з лета, азербайджанскія ўлады пераследуюць і затрымліваюць многіх з самых вядомых праваабаронцаў краіны. У той час як некаторыя з іх былі абвінавачаныя ў парушэнні драконаўскіх законаў аб НКА, якія робяць праваабарончую працу амаль немагчымай, іншыя былі абвінавачаныя ў цэлым шэрагу цяжкіх злачынстваў, такіх як шпіянаж, злачынствы, звязаныя са зброяй або наркотыкамі, а таксама хуліганства. Усе яны выклікаюць сумнеў”.    

Камісар таксама падкрэсліў, што ціск на НДА і СМІ вырас у многіх дзяржавах-сябрах Рады Еўропы. “Журналісты і актывісты няўрадавых арганізацый зазналі розныя віды ціску: фізічныя напады, запалохванне, судовы пераслед і злоўжыванне фінансавымі механізмамі. Гэта мае досыць сур’ёзныя наступствы ў доўгатэрміновай перспектыве, паколькі НДА і сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць надзвычай важную ролю ў забеспячэнні абароны правоў чалавека. Мы павінны зрабіць рашучыя захады для забеспячэння жыццяздольнасці незалежных СМІ і НДА, каб не застацца без журналістаў або НДА, якія выкрываюць карупцыю, злоўжыванне ўладай і парушэнні правоў чалавека”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства