viasna on patreon

Чарнобыльскі шлях - 2015. Анлайн-рэпартаж (абноўлена)

2015 2015-04-26T23:58:00+0300 2015-04-26T18:26:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnobylski_shliah_2015_24.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-35. Cтала вядома, што Віктара Шапуцька адпусцілі з Савецкага РАУС. Таксама высветлілася асоба яшчэ аднаго затрыманага - гэта Віталь Каліноўскі. Яго статус высвятляецца.

16-40. Назіральнікі:

Удакладняем, што адзін з затрыманых - гэта хлопец з украінскай сімволікай. Па інфармацыі @svaboda #26krasavika #controlBY

controlBY

16-35. Назіральнікі зафіксавалі на відэа канфлікт аднаго з арганізатараў - Віталя Рымашэўскага з кіраўніком адзела грамадска-масавай работы Мінгарвыканкама Юрыем Уральскім.

16-29. Стала вядома, што затрымана яшчэ 1 ці 2 чалавека.

16-14. Затрымалі Віктара Шапуцька. Яго пасадзілі ў сіні мікрааўтобус і павезлі ў невядомым напрамку.

Віктар Шапуцька з жонкай (фота з сацсетак)

16-12. Удзельнікі ў майках "Лукашэнка, сыходзь" паспяхова з'ехалі з мерапрыемства.

16-09. За хлопцам з украінскім сцягам, што даваў падчас шэсця інтэрв'ю, едзе сіні мікрааўтобус. Магчыма затрыманне.

16-05. За Ганнай і Віктарам Шапуцька сочаць тры супрацоўнікі міліцыі.

15-56. За трыма людзьмі ў майках "Лукашэнка, сыходзь", сярод якіх Л. Кулакоў ды М. Вінярскі, едзе машына з супрацоўнікамі міліцыі. Яны не могуць патрапіць у сваю аўтамашыну.

15-54. Па вуліцы Карастаянава стаяць аўтобус і чатыры мікрааўтобусы, напоўненыя супрацоўнікамі міліцыі. Магчымы затрыманні пасля сканчэння мерапрыемства.

15-52.

Чарнобыльскі шлях скончаны. Міліцыянтам перадаюць па рацыі, што выпускаць толькі без сімволікі. #26krasavika . Людзі пакуль не разыходзяцца

Radyjo Racyja

15-48. Хвіліна маўчання пад капліцай.

15-42. Пад капліцай налічваецца каля 450 чалавек, колькасць АМАПаўцаў павялічылася да 20-30 чалавек.

15-36. Удзельнікі падыйшлі да капліцы. Пакуль затрыманняў не было заўважана.

15-20. Ля парка "Дружбы народов" назіральнікі налічылі каля 450 удзельнікаў,  каля 30 міліцыянтаў у штацкім, да 10 супрацоўнікаў ДПС і каля 10 АМАПаўцаў.

15-17. Вось такі цікавы мікрааўтобус едзе за ўсімі.

Фота Еўрарадыё

15-04. Калона падыйшла перакрыжавання Сурганава-Бяды. Яна падзелена на тры часткі. Адна з іх збіраецца перайсці на той бок, дзе “Рыга”.

15-02. Хлопец з украінскім сцягам даў інтэрв'ю журналістам. За ім пільна сочуць супрацоўнікі міліцыі.

15-00. Стала вядома, што на месцы збору кіраўніцтва ГУУС, у тым ліку Максім Грышчанка, пакамунікавала з назіральнікамі: 

"Зноў вы прыстаеце з пытаньнямі. Усе пытаньні да арганізатараў, а будзеце нам замінаць - прыцягнем да адказнасьці. Дзяўчынка, а ты дзе вучышся?"

14-52. Па звестках назіральнікаў у калоне каля 500 удзельнікаў, супрацоўнікаў у цывільным каля 35 чалавек.

14-50. З рацыі супрацоўніка АМАПа чутно, што плануюцца затрыманні, але з агаворкай: "Каб было ўсё прыгожа".

14-40. Калона рухаецца па вуліцы Сурганава.

Калі вы сталі сведкам затрымання людзей на "ЧШ", неадкладна паведамляйце пра гэта на нумар Вясны +375 29 8413981 #26krasavika #controlBY

#controlBy

14-32. Калона выстаілася, хутка пачнецца рух. Галоўны лозунг "Чарнобыльскага шляха-2015" - "Не расійскай ядзернай пагрозе!".

14-10. Максім Вінярскі апрануты ў майку "Лукашэнка, сыходзь", да яго шмат увагі з боку супрацоўнікаў міліцыі. А разам з ім і Леанід Кулакоў у аналагічнай майцы.

13-55. Удзельнікі шэсця пачалі збірацца каля кінатэатра "Кастрычнік".

Сёння адбудзецца шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі рух «За свабоду», Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», рух салідарнасьці «Разам» і Беларуская партыя «Зялёныя».

Пачатак у 14.00. Сачыце за анлайн-рэпартажам на сайце "Вясны".

Акрамя таго, назіральнікі з РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна" будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за шэсцем.

Хаштэгы ў сацыяльных сетках#controlBY, #26krasavika 

Максім Вінярскі на "Чарнобыльскім шляху" (фота радыё "Рацыя")
Cупрацоўнікі АМАПу пры поўнай гатоўнасці
Удзельнік "Чарнобыльскага шляху" (фота "Нашай нівы")
Мікрааўтобус, што едзе за ўдзельнікамі (фота Еўрарадыё)
Віктар і Ганна Шапуцька (фота з сацсетак)
Назіральнікі падчас "Чарнобыльскага шляху-2015"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства