viasna on patreon

Актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава аштрафавалі

2015 2015-04-27T17:33:01+0300 2015-04-27T17:33:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gladyshau.jpg
Мікалай Гладышаў

Мікалай Гладышаў

Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Натальля Панасенка пакарала штрафам у 25 базавых велічыняў (4 мільёны 500 тысяч рублёў) актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава.

Яго абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэньні за незаконны выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Затрымалі Гладышава 27 красавіка раніцай, калі ён на прывакзальнай плошчы раздаваў газэту «Наш час» і бюлетэнь АГП «Не — карупцыі».

Да газэты «Новы час» прэтэнзіяў у міліцыянтаў не было. А бюлетэнь «Не — карупцыі», паводле міліцыі, ня меў выходных зьвестак, таму на актывіста склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.

У судзе Гладышаў заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым, бо кіраваўся Канстытуцыяй краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства