viasna on patreon

Пад час ператрусу ў Аляксандра Малчанава забралі вінчэсцер і ўкраінскія сімкі

2015 2015-04-29T12:14:02+0300 2015-04-29T12:14:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/malchanau_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў, які два тыдні таму вярнуўся з Украіны, паведаміў 28 красавіка на сваёй старонцы ў facebook наступнае:  “Прыходзілі з міліцыі шукаць наркотыкі, усё з санкцыі пракурора. Не знайшлі нічога. Забралі жорсткі дыск (цяпер сяджу без інэту) і дзве ўкраінскія сімкі. Увогуле дробязь, а непрыемна, цяпер сяджу без грошай, інтэрнэту, і чакаю вяртання веніка, які ўжо канфіскоўвалі дзесяткі разоў”.  

Таксама Малчанаў паведамляе, што на мяжы, пры вяртанні ў Беларусь, усе ягоныя рэчы старанна праглядзелі мытнікі, а затым яшчэ нейкія людзі зрабілі гэта паўторна. Толькі пасля гэтага яму вярнулі пашпарт.

Прычыну такой пільнай увагі да сябе з боку праваахоўнікаў Аляксандр Малчанаў тлумачыць тым, што раней некалькі знаёмых апытвалі супрацоўнікі КДБ наконт ягонага магчымага ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Аляксандр Малчанаў затрымліваўся па крымінальнай справе за Плошчу-2010, быў змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. 2 сакавіка 2011 г. асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менску на 3 гады зняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 г. Магілёву, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 г. на падставе памілавання Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства