viasna on patreon

У Брэсце з'явіліся расцяжкі “Свабоду Статкевічу!” (фота)

2015 2015-05-04T22:55:13+0300 2015-05-04T22:55:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-svabodu-stat-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расцяжкі з надпісам “Свабоду Статкевічу!” і партрэтам палітвязня з’явіліся ў розных месцах горада над Бугам.

Такім чынам неабыякавыя да лёсу Мікалая Статкевіча гараджане падтрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты, калі ў шклоўскай калоніі № 17 адбывалася закрытае судовае паседжанне па справе аб замене ўтрымання палітвязня з калоніі на турэмны рэжым.

У 2010 годзе Мікалай Статкевіч - адзіны з усіх кандыдатаў атрымаў найбольшы тэрмін зняволення: 6 гадоў. Пакаранне адбываў спачатку ў шклоўскай калоніі, затым у магілёўскай турме № 4, а затым зноў у шклоўскай калоніі, куды быў пераведзены ў студзені 2015 года. Зараз судом вызначана, што астатні тэрмін пакарання палітык правядзе ў турэмных умовах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства