viasna on patreon

Юры Рубцоў: “У выпадку закрытага судовага разбіральніцтва абвяшчу сухую галадоўку”

2015 2015-05-06T16:15:49+0300 2015-05-06T16:15:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Палітвязень Юры Рубцоў даслаў ліст у Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У ім ён піша, што паранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць. Гэта звязана з тым, што Ю. Рубцоў лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфальсіфікаванай.

Таксама ў лісце палітвязень выказвае намер пераходу да сухой галадоўкі

“Я ўжо папярэдзіў начальніка СІЗА №6 пра тое, што ў выпадку правядзення нада мной закрытага судовага разбіральніцтва я абвяшчу сухую галадоўку. Гэта мой адзіны рычаг уздзеяння”.

Між іншым, з ліста вынікае, што палітзняволены дасканала вывучае артыкул Крымінальнага кодэкса, па якім яго будуць судзіць, і спрабуе трактаваць яго юрыдычную фармулёўку.

Акрамя таго, Юры Рубцоў звяртае ўвагу і на свой стан здароўя:

“Напэўна моцна прастудзіўся, баліць спіна каля лапатак, цяжка дыхаць. Язва толькі-толькі пачала пра сябе даваць ведаць. А так бадзёры. Рашучасці хапае”.

Нагадаем, Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”).

На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства