viasna on patreon

Першамай Ігар Аліневіч сустрэў у ШІЗА

2015 2015-05-08T19:02:56+0300 2015-05-08T19:06:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alinevich-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы раз палітвязень Ігар Аліневіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар 22 красавіка. Пра гэта ПЦ "Вясна" стала вядома ад маці - Валянціны Аліневіч, якой палітзняволены патэлефанаваў 3 мая.

Прычыну змяшчэння ў ШІЗА Валянціна Аліневіч не высвятляла, грунтуючы гэта на тым, што кожны раз такія прычыны штучныя і надуманныя.

“Першамай – было заўсёды значнае свята для Ігара, дзень салідарнасці з усімі працоўнымі. Відаць, такім чынам адміністрацыя калоніі сваеасабліва вырашыла “павіншаваць” яго са святам”, - мяркуе маці палітвязня.

Акрамя таго, раней у лістах да родных Ігар Аліневіч пісаў, што яго пазбавілі прадуктовай перадачы і спаткання, якія былі запланаваныя на чэрвень. Апошнюю перадачу Ігар атрымаў ажно ў кастрычніку. Акрамя таго, ён можа набывать прадукты толькі на мінімальна дазволенную суму ў магазіне калоніі, бо мае статус “злоснага парушальніка”.

“Я лічу, што ўмовы ўтрымання майго сына ў калоніі можна прыраўняць да антыгуманных”, - кажа Валянціна Аліневіч.

Па-ранейшаму, Ігар Аліневіч абмежаваны ў тэлефонных званках: замест 3 разы на месяц, ён размаўляе з роднымі раз на 2-3 месяцы. Не ўсе лісты даходзяць ад палітвязня, не ўсе – і яму. Калі будзе дазволена Ігару наступная перадача і спатканне з бацькамі – невядома.

Нагадаем, што апошнім часам быў узмоцнены ціск на шэраг палітвязняў. Так, Мікалаю Дзядку пакінулі без зменаў прысуд аб пакаранні яшчэ на адзін год турмы, Арцёму Пракапенка адмовілі ў памілаванні, Мікалая Статкевіча прызналі парушальнікам умоў утрымання і перавялі зноў у турму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства