viasna on patreon

Бабруйск: Дэпутата гарсавета асудзілі да двух гадоў калоніі за каўбасу

2015 2015-05-22T14:20:27+0300 2015-05-22T14:20:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктар Хадасевіч быў абраны дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў у мінулым годзе. Тады ён працаваў галоўным інжынерам ААТ "Мясакамбінат" і прайшоў па Чэхаўскай выбарчай акрузе №27. Пасля звальнення з дырэктараскай пасады яшчэ аднаго дэпутата, але аблсавета - Андрэя Ісайчанкі, Хадасевіч заняў яго месца, але ненадоўга.

На новай пасадзе Віктар Хадасевіч адпрацаваў усяго паўтары месяцы і быў арыштаваны. Былы ўжо дырэктар абвінавачваўся ў "замаху на крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым групай асоб па папярэдняй змове". Па рашэнні суда Віктара Хадасевіча асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 18 мільёнаў рублёў.

Былога дырэктара мясакамбінату, а таксама галоўнага тэхнолага прадпрыемства Аксану Дзыгун (яна атрымала аналагічнае пакаранне, але з адтэрміноўкай выканання асноўнага пакарання тэрмінам на два гады) пакаралі за спробу вывезці з тэрыторыі прадпрыемства мясную прадукцыю на суму 1 904 140 рублёў.

Сваю віну Віктар Хадасевіч у судзе не прызнаў.

Мясцовыя журналісты сумняюцца ў тым, што былы дырэктар мясакамбінату мог згубіць свабоду і добрую рэпутацыю "дзеля каўбасы".

Зараз пасаду дырэктара мясакамбіната займае былы старшыня гарвыканкаму Дзмітрый Бонахаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства