Інфаграфіка: Палітвязні ў Беларусі
Cёння за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 6 палітычных зняволеных.
Тыдзень таму Праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco і Freedom House апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных. Наяўнасць палітвязняў і пераслед іншадумцаў з’яўляюцца сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека.
Акрамя таго, можна заўважыць узмоцнены ціск на палітвязняў у год прэзідэнскіх выбараў. Так, Мікалая Дзядка за 3 дні да сканчэння тэрміну асудзілі на 1 дадатковы год за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання” (арт. 411 КК). 27 траўня адбудзецца суд над Юрыем Рубцовым па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса - “ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Арцёму Пракапенка адмовілі ў памілаванні, Мікалая Статкевіча прызналі парушальнікам умоў утрымання і перавялі зноў у турму, Ігар Аліневіч ўжо не першы раз быў змешчаны ў ШЫЗА.