viasna on patreon

У Беластоку адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім

2015 2015-05-26T09:05:21+0300 2015-05-26T09:05:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-svaboda.jpg
Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

27 траўня  Беласток наведае грамадскі дзеяч, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна»  Алесь Бяляцкі. У межах візіту Алеся Бяляцкага адбудуцца дзве сустрэчы:

12:00 (сустрэча для СМІ), у рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” – вуліца Заменгофа 27;

18:00 (сустрэча для ўсіх зацікаўленых), у будынку Беларускага Радыё Рацыя – вуліца Цёпла 1/7.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна”. За дзейнасць накіраваную на абарону правоў чалавека і дэмакратызацыю выбарчых працэсаў неаднаразова трапляў за краты. Быў зняволены ад жніўня 2011 да чэрвеня 2014 года. Алесь Бяляцкі з 2007 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, а таксама сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і аўтарам кніг: “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера”, “Літаратура і нацыя”, “Асьвечаныя беларушчынай”, «Іртутнае срэбра жыцця”, “Халоднае крыло радзімы”. За сваю праваабарончую дзейнасць адзначаны шматлікімі міжнароднымі узнагародамі, сярод якіх – прэмія Свабоды імя Андрэя Сахарава ад Хельсінкскага камітэта, 2006 год, – прэмія Homo Homini ад арганізацыі People in Need, 2006 год, – прэмія Вацлава Гавела ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, 2013 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства