У Брэсце адбылася акцыя салідарнасці з Юрыем Рубцовым (фота)
Мясцовыя актывісты незвычайным спосабам вырашылі выказаць падтрымку палітычнаму вязню, суд над якім пачаўся 27 траўня ў Пружанах, а сёння ўжо мусіць быць абвешчаны прысуд.
На масту, які знаходзіцца на адной з ажыўленых транспсратаных развязак горада, з’явіўся банер з надпісам “Лукашэнка, правальвай!”. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі нагадаць мінакам пра лёс Юрыя Рубцова, які раней спачатку быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 25 сутак за тое, што быў апрануты ў майку з надпісам “Лукашэнка, сыходзь!”, а пасля атрымаў паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову акрытага тыпу па аьвінавачанні ў абразе суддзі.
27 траўня ў судзе Пружанскага раёна Юрыя Рубцова зноў пачалі судзіць: гэтым разам паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса РБ (“ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”). Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны 28 траўня.
Сваім учынкам арганізатары акцыі ў Брэсце таксама мелі на мэце нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца на сваёй цяперашняй пасадзе ўжо 21 год, і такі тэрмін непрыймальны ў цывілізаваным свеце.