viasna on patreon

1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц

2015 2015-06-01T11:02:15+0300 2015-06-01T11:02:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chaichyc.jpg
Журналістка Вольга Чайчыц

Журналістка Вольга Чайчыц

У судзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц. Яе вінавацяць у парушэнні Адміністрацыйнага кодэксу — працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Падставай для судовага разбіральніцтва стала з'яўленне матэрыялу на сайце польскага тэлеканала "Белсат", перадае БелаПАН. Міліцыянты паказалі журналістцы раздрукоўкі з сайта з нядаўнім сюжэтам наконт грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён). Міліцыянты заявілі, што журналістка не мела права выстаўляць гэты матэрыял у інтэрнэце.

Дарэчы, сёлета беларускіх незалежных журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле перавысіла 60 млн рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства