viasna on patreon

Інваліды-вазочнікі са Светлагорску прапанавалі правесці круглы стол

2015 2015-06-03T11:27:19+0300 2015-06-03T11:28:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/invalidy-vazochniki-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Група інвалідаў-вазочнікаў са Светлагорску.

Група інвалідаў-вазочнікаў са Светлагорску.

Група інвалідаў-вазочнікаў паставілі свае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва Светлагорскага райвыканкаму з прапановай правесці круглы стол з прадстаўнікамі, перадусім, саміх інвалідаў, кіраўніцтва райвыканкама, чыноўнікаў, адказных за стварэнне безбар'ернага асяроддзя.

У сваім звароце да старшыні райвыканкама, інваліды прывялі дзясяткі прыкладаў гарадскіх будынкаў, да якіх няма доступу чалавеку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі: крамы, рынкі, паліклінікі, банкі, кафэ ды запраўкі. Самыя балючыя праблемы, на думку інвалідаў, - адсутнасць пандусаў і высокія бар'еры, якія робяць немагчымым вольнае перасоўванне інвалідаў-вазочнікаў па гораду. Таксама, выклікае занепакоенасць сярод вазочнікаў, немагчымасць карыстацца грамадскім транспартам, нават пры наяўнасці нізкай уваходнай прыступкі.

"Сустрэча з чыноўнікамі за круглым сталом патрэбна, перадусім, каб нас убачылі і - гэта не жарт, бо сярод інвалідаў ёсць людзі, якія гадамі не маюць магчымасці выйсці са сваіх кватэр, - кажа адзін з падпісантаў звароту Аляксей Сушанцоў, - мы хочам з'явіцца на гэтым круглым стале, каб паказаць, што інваліды ў горадзе існуюць, каб нас пачулі. каб мы непасродна паразмаўлялі з чыноўнікамі, а не толькі праз лісты, афіцыйныя звароты. Вядома, што базбар'ернае асяроддзе, нібыта, на 50 працэнтаў выканана. Мы з гэтым не згодны, хочам прапанаваць чыноўнікам сесці ў нашы вазочкі і паспрабаваць пракаціцца па гораду, каб паглядзець наколькі насамрэч горад стаў дасяжным. Мэта сустрэчы - паразмаўляць пра тое, як праблемы бар'ернасці трэба вырашаць".

Інваліды-вазочнікі плануюць падняць пытанне выдаткоўвання грошаў, якія вылучаюцца на стварэнне безбар'ернага асяроддзя.

"Мы бы хацелі даведацца, - кажа старшыня арганізацыі інвалідаў вазочнікаў "Прадслава" Юрый Ляшэнка, - колькі грошаў было выдзелена, на што яны былі выдаткаваны. Гэта павінна быць адкрытая, празрыстая інфармацыя, мы павінны ведаць пра фінансаване каб абмяркоўваць, дапамагаць кіраўніцтву вырашаць праблему безбар'ернага асяроддзя".

Калектыўны зварот інвалідаў-вазочнікаў сёння быў занесены ў райвыканкам. Застаецца толькі меркаваць ці захочуць чыноўнікі сесці за круглы стол з інвалідамі, каб абмяркаваць іх праблемы і знайсці супольна шляхі іх вырашэння.

"Гомельская Вясна", Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства