Арганізацыя Freedom House асудзіла пагром офіса праваабаронцаў у Чачні
У сувязі з пагромам офісу "Камітэта супраць катаванняў" у Грозным (Чачня) праваабарончая арганізацыя Freedom House выступіла с заявай.
“Другі на працягу паўгода напад у Грозным на офіс “Камітэта супраць катаванняў” і знішчэнне яго маёмасці паказвае, што ўлады Расеі альбо датычныя да гвалту ў дачыненні да праваабаронцаў, альбо не ў стане забяспечыць іх абарону”, - адзначыла Сьюзан Корк, дырэктар праграм Freedom House ў Еўразіі. “Расійскія федэральныя ўлады павінны правесці поўнае і празрыстае расследаванне абодвух інцыдэнтаў і неадкладна прымусіць чачэнскія ўлады да забеспячэння бяспекі “Камітэта супраць катаванняў” і іншых праваабарончых груп, якія працуюць у Чачні”.
Нагадаем, 3 мая невядомымі быў разгромлены офіс праваабарончай арганізацыі "Камітэт супраць катаванняў". Супрацоўнікі офіса змаглі выбрацца праз вокны. Пасля гэтага невядомыя штурмавалі офіс “Зводнай мабільнай групы” праваабаронцаў у тым жа будынку. Службовы аўтамабіль ЗМГ, які знаходзіўся ў двары, быў разбіты пагромшчыкамі. Паліцыя працяглы час ніяк не рэагавала на званкі пацярпелых.
Напрыканцы 2014 офіс "Зводнай мабільнай групы" праваабаронцаў, якія працуюць пад эгідай "Камітэта супраць катаванняў» быў спалены.