viasna on patreon

Незалежную журналістку аштрафавалі на 60 базавых велічынь

2015 2015-06-04T15:10:52+0300 2015-06-04T15:12:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alina-lirvinchuk.jpg
Журналістка Аліна Літвінчук

Журналістка Аліна Літвінчук

Агулам 60 базавых велічынь штрафу – такі прысуд агучыў суд Ленінскага раёну Берасця ў дачыненні да журналіста-фрылансера Аліны Літвінчук. Суд адбыўся 3 чэрвеня, хоць позву ў пісьмовым выглядзе журналістка не атрымала (ёй прыйшло толькі смс-паведамленне), аднак вырашыла прыйсці на судовае пасяджэнне.

“У судзе разглядаліся 2 справы, па кожнай з іх журналістку асудзілі на 30 базавых велічынь паводле артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Па першай справе выступала прадпрымальніца Святлана Пашалюк, а па другой – грамадская актывістка Алена Каховіч. Святлана Пашалюк у судзе пацвердзіла, што да яе прыходзілі супрацоўнікі КДБ, якія яе апыталі, далі пра мяне ўсю інфармацыю, у тым ліку імя і прозвішча. На падставе гэтай інфармацыі і аператыўнай зводкі сведка зрабіла выснову, што я ажыццявіла супрацьпраўнае дзеянне ў адносінах да яе. Другая сведка – Алена Каховіч – пацвердзіла, што да яе таксама прыходзіў супрацоўнік КДБ, які папрасіў яе падпісаць адміністрацыйны пратакол, складзены ўчастковым. Сведка пацвердзіла, што сустракалася са мной і ведае, хто я такая, але не пацвердзіла факт, што было інтэрв’ю.

У судзе былі прыкладзеныя раздрукоўкі з сайту Беларускага Радыё Рацыя, на якіх і былі пазначаныя тыя матэрыялы, на якія яны спасылаліся. На падставе ўсяго гэтага і была зроблена выснова, што я незаконна вырабіла і распаўсюдзіла інфармацыю” – паведаміла Аліна Літвінчук.

Журналістка пасля агалошвання прысуду – агулам 60 базавых велічынь штрафу – падала заяву, у якой адзначыла, што лічыць прысуд несправядлівым, які парушае яе правы паводле нацыянальнага і міжнароднага заканадаўстваў, у тым ліку Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама адзначыла, што лічыць справу палітычна матываванай.

У суд падтрымаць Аліну Літвінчук прыйшлі грамадскія актывісты і прадстаўнікі палітычных партый. Суд працягнуўся цэлы дзень, бо распачаўся а 10-ай гадзіне і завершыўся прыкладна ў 16.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства