viasna on patreon

Перад прыездам Лукашэнкі ў Шклоў міліцыя зацікавілася месцазнаходжаннем Кастусёва

2015 2015-06-05T11:45:02+0300 2015-06-05T11:45:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kastuseu-rygorr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.

Прыватную кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове 4 чэрвеня наведаў супрацоўнік мясцовай міліцыі. Ён папярэдзіў сваякоў палітыка аб тым, што ім забаронена адчыняць вокны ў кватэры да абеда ў суботу 6 чэрвеня, а таксама пацікавіўся, дзе зараз знаходзіцца Рыгор Кастусёў, бо яго папрасілі ўдакладніць месцазнаходжанне палітыка.

Па словах Рыгора Кастусёва, пра тое, што ў суботу да абеда не павінны адчыняцца вокны і форткі ў кватэрах, былі папярэджаны і іншыя жыхары дома, у якім ён пражывае. У гэтыя выходныя Шклоў павінен наведаць кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што Лукашэнка наведае будоўлю мясцовага лядовага палаца, які знаходзіцца непадалёк ад дому, у якім знаходзіцца кватэра Рыгора Кастусёва. Тэрмін уводу ў эксплуатацыю гэтага аб’екта ўжо неаднаразова пераносіўся, мясцовыя маладыя актывісты Партыі БНФ нават збіралі і дасылалі ў адміністрацыю прэзідэнта подпісы аб неабходнасці паскарэння яго будаўніцтва.

Рыгор Кастусёў здзіўлены такой увагай і пільнасцю з боку супрацоўнікаў шклоўскай міліцыі. Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ, Лукашэнка рэгулярна наведвае Шклоў і раней падчас яго наведванняў “малой радзімы” такія меры бяспекі ніколі не прымаліся. Рыгор Кастусёў лічыць такую падвышаную ўвагу з боку супрацоўнікаў шклоўскай міліцыі да яго асобы своеасаблівым відам ціску па палітычных матывах, які закранае і яго сваякоў.

Сам Рыгор Кастусёў зараз у летні перыяд пражывае ў бацькоўскай хаце ў аграгарадку Цяхцін Бялыніцкага раёна, ён ніколі не рабіў з гэтага ніякай таямніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства