viasna on patreon

«Жывая бібліятэка» ў Магілёве: «прачытай» чалавека!

2015 2015-06-08T10:57:04+0300 2015-06-08T11:57:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/human_library_photo_from_magazine-fish.ru_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Часам ад чалавека не застаецца ні кроплі індывідуальнасці – толькі навешаныя на яго грамадствам цэтлікі і стэрэатыпы. Часта стэрэатыпы не даюць спакойна жыць і развівацца, а сутыкаюцца з імі ўсе без выключэння. Хочаш разабрацца, што рабіць са стэрэатыпамі і як жыць далей? Прыходзь на «Жывую бібліятэку» ў Магілёве 16 чэрвеня!

«Жывая бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам «кніг» выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Працуе «Жывая бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

Стэрэатыпы паспяхова жывуць у нашым грамадстве, у нашай сям'і і пераходзяць з пакалення ў пакаленне, часам з'яўляюцца новыя. Стэрэатыпы трывала сядзяць у галаве кожнага. У кагосьці больш, у кагосьці менш. Стэрэатыпы не заўсёды зло. Іх можна і трэба кантраляваць і ўмець своечасова «выключыць». І калі вы гэта разумееце – гэта ўжо крок да пазбаўлення ад стэрэатыпаў.

Мы не абяцаем пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаем, што пасля наведвання 16 чэрвеня «Жывой бібліятэкі» ў Магілёве вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і неабходнасці стэрэатыпаў у сваёй галаве.

«Жывая Бібліятэка» можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

— абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;

— задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым вопыце, пачуццях і праблемах у грамадстве;

— лепш зразумець членаў вашай сям'і, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

Жывая Бібліятэка ў Магілёве пройдзе ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Дата: 16 чэрвеня

Час: 13.00 - 16.00

Месца: Магілёў, Антыкафэ «Чердак», (вул. Ленінская, 7, 3 паверх, карта)

Хочаце ведаць, каго можна будзе «пачытаць»? Сачыце за навінамі ў нашых групах у Вконтакте і Facebook.

Акрамя таго, для гэтай і наступных «Жывых бібліятэк» мы шукаем «кнігі», якія хацелі б і гатовыя дзяліцца сваім вопытам, адчуваюць на сабе дзеянне стэрэатыпаў і хочуць гэтыя стэрэатыпы разбурыць. Калі вы лічыце, што гэты сказ пра вас ці пра вашых знаёмых, то пішыце нам на адрас mshtrahova@gmail.com або ў Вконтакте и Facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства