viasna on patreon

Блог Насты Лойкі: Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае

2015 2015-06-11T12:47:27+0300 2015-06-11T12:47:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/politic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што агульнага ў палітыкаў і праваабаронцаў?

  • Могуць крытыкаваць уладу за парушэньні правоў чалавека. Калі яны робяць гэта на міжнародным узроўні, улада расцэньвае такія выказваньні як “дыскрэдытацыю”;
  • Могуць выкарыстоўваць падобныя лёзунгі (“свабоду палітвязьням!”, “рэформу выбарчага заканадаўства!” і г.д.);
  • Могуць выходзіць на свае мітынгі-пікеты і раздаваць улёткі людзям;
  • Часта даюць камэнтары ў СМІ;
  • Хочуць уплываць на грамадзкую думку;
  • Часта ўлада абагульняе іх пад палітычным тэрмінам “пятая калёна”;
  • Дадайце самі яшчэ штосьці.

Чым жа палітыкі адрозьніваюцца ад праваабаронцаў?

Пачнем з дробных рэчаў:

  • Палітыкі пра парушэньні правоў чалавека звычайна кажуць людзям - сваім патэнцыйным выбарцам, а праваабаронцы – самой уладзе, зьвяртаюцца перад усім да яе;
  • Палітыкі маюць сваю палітычную праграму, якая можа мяняцца, праваабаронцы ж прытрымліваюцца канцэпцыі правоў чалавека нязьменна;
  • Палітыкі праводзяць сэмінары пераважна для сваіх, а праваабаронцы больш працуюць на шырокую асьвету і па вялікім сьпісе пытаньняў;
  • Палітыкі абяцаюць не парушаць правы чалавека, калі прыйдуць да ўлады, а праваабаронцы ім ня вераць (вы бачылі хоць адну краіну ў сьвеце, дзе б улада не парушала правы чалавека???).

Ну і асноўнае адрозьненьне – у канчатковай мэце. Асноўная мэта палітыкаў – стаць уладай. І праваабарончая рыторыка выкарыстоўваецца імі дзеля набліжэньня да гэтай мэты.

Асноўная мэта праваабаронцаў – уплываць на дзеючую ўладу, каб яна не парушала ўзятыя на сябе міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека. То бок, выконваць функцыю “шчыта” ў стасунках паміж чалавекам і дзяржавай, уплываць на абодва бакі, рабіць і тых і тых больш гуманнымі і чалавечнымі. І прасьцей гэта рабіць пры зьнешняй палітычнай нейтральнасьці, канешне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства