viasna on patreon

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення

2015 2015-06-11T14:08:18+0300 2015-06-11T16:47:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou_ai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў.

Пра гэта арганізацыя паведаміла 10 чэрвеня, абвясціўшы тэрміновую акцыю па яго вызваленні. Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць напісаць звароты на імя Прэзідэнта ды Генеральнага Пракурора Рэспублікі Беларусь, указваючы, пры гэтым, што Юрый Рубцоў з’яўляецца вязнем сумлення, зняволеным выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў, патрабаваць ад беларускіх ўладаў яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама спынення пераследу і запалохвання актывістаў грамадзянскай супольнасці і нагадаць ім пра іх абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права паважаць і абараняць права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртае ўвагу, што беларускія праваабаронцы ад самага пачатку пераследу грамадскага актывіста лічылі яго палітвязнем, і называе вельмі важным факт прызнання яго вязнем сумлення з боку Amnesty International.

Гэта ў першую чаргу маральная падтрымка Юрыю Рубцову, які зараз знаходзіцца ў такіх цяжкіх умовах і якому суд вызначыў два гады калоніі. Прызнанне яго вязнем сумлення дазволіць перажыць яму гэты цяжкі час і захаваць моц духу, - кажа Алесь Бяляцкі, былы вязень сумленняю - Я лічу, што гэта сігнал міжнароднай правабарончай супольнасці беларускім уладам і беларускаму грамадству, што справа Юрыя Рубцова мае адназначна палітычны падтэкст”.

На думку праваабаронцы, гэта таксама сведчыць і пра тое, што міжнародныя правабарончыя арганізацыі, а Amnesty International з’яўляецца адной з самых уплывовых правабарончых арганізацый у свеце, не паслабляюць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, працягваюць маніторынг і спрабуюць такім чынам паўплываць на несправядлівыя рашэнні беларускіх уладаў.

Вязень сумлення Юрый Рубцоў, актывіст з горада Гомеля, быў прысуджаны судом Пружанскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі 28 мая 2015 года. Гэта падоўжыла ягоны першапачатковы тэрмін, 18 месяцаў, да якога ён быў прысуджаны ў кастрычніку 2014 года за "абразу суддзі "(па артыкуле 391 Крымінальнага кодэкса). Па версіі абвінавачвання, Юрый Рубцоў 
адхіліў некалькі прапаноў працы ў адкрытай папраўчай установе ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, дзе адбываў першапачатковы тэрмін. Юрый Рубцоў абвінавачваўся ў парушэнні Артыкула 415 Крымінальга Кодэкса ("Ухіленне ад адбыцця пакарання"), але сведкі на судзе заявілі, што ён не адмаўляўся працаваць у прынцыпе, але рабіў гэта ў знак пратэсту супраць нізкай заработнай платы ў турэмнай сістэме. Ён абскарджвае гэтае рашэнне і ў цяперашні час утрымліваецца ў следчым ізалятары ў горадзе Баранавічы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства