viasna on patreon

Гомельскую рэлігійную супольнасць абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і накіравалі справу ў суд

2015 2015-06-11T21:48:29+0300 2015-06-12T07:46:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/verniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота http://krynica.info/

Фота http://krynica.info/

Адміністрацыйная справа ў дачыненні гомельскай рэлігійнай супольнасці «Царква Божая «Праабражэнне» накіравана ў суд. Міліцыя склала пратакол па артыкуле 23.34 КаАП Беларусі - парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Пастыру і вернікам супольнасці пагражае штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Нагадаем, 31 траўня міліцыянты і амапаўцы перарвалі набажэнства супольнасці, якое праходзіла ў актавай зале арандаванага адміністрацыйнага будынка ў Цэнтральным раёне Гомеля. Міліцыянты вялі аператыўныя відэаздымкі і сказалі, што нібыта паступіла тэлефанаванне з таксафона пра тое, што праходзіць нейкае несанкцыянаванае мерапрыемства. Пазней вернікаў выклікалі ў пастарунак для апытанняў і складання адміністрацыйных пратаколаў.

Супольнасць зарэгістравана і існуе з 2005 года, у 2012 годзе прайшла перарэгістрацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства