viasna on patreon

Колькасьць людзей, накіраваных у ЛПП, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай?

2015 2015-06-12T09:13:38+0300 2015-06-12T09:13:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Старшыня суду Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці Аляксандар Ляшковіч адмовіўся паведаміць актывісту партыі БНФ Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП).

На пачатку траўня спадар Аўтухоў вусна зьвярнуўся да старшыні суду Ляшковіча з просьбай паведаміць яму інфармацыю пра колькасьць асоб, якія паводле рашэньня суду ў 2015 годзе былі накіраваныя ў ЛПП. Старшыня суду, як сапраўдны чыноўнік і захавальнік дзяржаўных сакрэтаў, прапанаваў апазыцыйнаму палітыку зьвярнуцца ў суд пісьмова.

Аднак Аўтухову здалося, што такім чынам кіраўнік раённага суду парушыў ягонае канстытуцыйнае права на атрыманьне інфармацыі аб працы дзяржаўных органаў і ўстаноў. Зыходзячы з гэтага меркаваньня, Леанід Аляксандравіч зьвярнуўся ў Віцебскі абласны суд са скаргай на старшыню Гарадоцкага раённага суду.

Старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак правёў праверку па скарзе. Прааналізаваўшы дадзеныя, атрыманыя ў выніку гэтай праверкі, галоўны судзьдзя Віцебскай вобласьці не знайшоў парушэньняў заканадаўства ў дзеяньнях свайго падначаленага. Апраўдваючы дзеяньні гарадоцкага судзьдзі, Хамічонак паведаміў скаржніку, што доступ да інфармацыі можа быць абмежаваны заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасьці, прыватнага і сямейнага жыцьця грамадзян і поўнай рэалізацыі імі сваіх правоў.

Пры гэтым Мікалай Хамічонак усё ж параіў апазыцыянэру зьвярнуцца да кіраўніка Гарадоцкага раённага суду зь пісьмовай заявай, як таго патрабуе Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Мяркуючы, што інфармацыя, якой ён цікавіцца, зьяўляецца важнай і ўяўляе грамадзкі інтарэс, спадар Аўтухоў паўторна зьвярнуўся да старшыні раённага суду, цяпер ужо зь пісьмовай заявай. Леанід зьдзіўляецца, навошта разводзіць бюракратыю вакол простай хвіліннай справы - назваць, хаця б прыблізна, колькасьць жыхароў Гарадоцкага раёну, накіраваных у ЛПП. Няўжо гэтыя зьвесткі зьяўляюцца дзяржаўнай або прыватнай таямніцай?

Віцебская вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства