viasna on patreon

Зміцер Салаўёў: "Праблема палітвязняў у краіне - сістэмная. Гэта канвеер" (відэа)

2015 2015-06-12T10:10:49+0300 2015-06-12T10:24:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salaueu-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў. Фота Радыё Свабода.

Зміцер Салаўёў. Фота Радыё Свабода.

11 чэрвеня адбылася прэзентацыя друкаванага выдання "Хронікі беларускіх палітвязняў", распрацаванага у межах дзейнасці сайта palitviazni.info і Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Падчас мерапрыемства каардынатар праекта Зміцер Салаўёў распавёў, што сайт з сабранай інфармацыяй пра палітвязняў узнік у 2011 годзе, пасля прыцягнення да крымінальнай адказнасці шматлікіх людзей па "справе Плошчы". Потым валантэры ініцыятывы сталі сабіраць інфармацыю пра ўсе выпадкі крымінальнага пераследу, пачынаючы з 1989 года - са справы Алеся Пушкіна за перфоманс з палітычным падтэкстам.
Праз пэўны час такая ж інфармацыя была сабраная і выдадзена ў папяровым выглядзе.

"Людзей прыцягваюць па крымінальных артыкулах за іх грамадзянска-палітычную дзейнасць. Наша мэта - сабраць усё разам, каб было зразумела, што гэта сістэмная праблема, што гэта канвеер. Колькасць палітвязняў залежыць ад палітычная сітуацыі ў краіне", - адзначыў Зміцер Салаўёў.

Зміцер Салаўёў: "Праблема палітвязняў у краіне - сістэмная. Гэта канвеер" (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства