viasna on patreon

УУС Магілёўскага аблвыканкама: умовы ўтрымання ў ІЧУ палепшыліся

2015 2015-06-16T14:31:33+0300 2015-06-16T14:31:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivs-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ІЧУ у Магілёве

ІЧУ у Магілёве

За пяць месяцаў 2015 года ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама ўтрымлівалася 2568 чалавек; адканваіравана затрыманых і ўзятых пад варту ў розныя ўстановы -- 1293 чалавекі. Адпаведную інфармацыю ў матэрыяле “За высокім плотам”, падрыхтавным да 80-годдзя з дня стварэння спецыяльных устаноў і канвойных падраздзяленняў АУС Рэспублікі Беларусь, паведаміў інтэрнэт-сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Карэспандэнт ІА “Магілёўскія ведамасці” Марына Хлыстова, якая падрыхтавала матэрыял, распавяла пра ўмовы ўтрыманняў ІЧУ. У прыватнасці, у матэрыяле адзначаецца, што расходы на ўтрыманне грамадзяніна, які адбывае арышт у ІЧУ, сёння складаюць 90 тыс рублёў (0,5 базавай велічыні). У гэту суму ўваходзяць расходы на харчаванне, пасцельную бялізну, прадметы гігіены. Усе выдаткі на ўтрыманне арыштаваныя павінны вяртаць дзяржаве. Для гэтага іх прыцягваюць да працы, па факту адпрацаваных гадзін грошы пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Згодна апублікаванага матэрыяла, умовы ўтрымання ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама добрыя – у кожнай камеры ўтрымліваецца ад двух да шасці чалавек. Пасля праведзенага ў 2013 годзе рамонту ў камерах не нары, а двухярусныя альбо аднаярусныя ложкі, выдаецца пасцельная бялізна, рушнік, туалетная папера і мыла. Ёсць прыбіральня і гарачая і халодная вада. Усе камеры рэгулярна дэзінфікуюцца.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які сам адбываў адміністрацыйнае пакаранне па надуманай падставе ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама ў 2011 годзе, адзначае, што апошнім часам умовы ўтрымання ў гэтай установе сапраўды палепшыліся, і адбылося гэта шмат у чым дзякуючы актыўнай пазіцыі праваабаронцаў. Зараз у ІЧУ адміністрацыйна затрыманыя і арыштаваныя грамадзяне сапраўды могуць адбываць пакаранне ў даволі прыстойных умовах, у адрозненне ад мінулых часоў, яны забяспечваюцца бялізнай і прадметамі гігіены. Праваабаронца кажа, што і якасць харчавання ў ІЧУ зараз даволі добрая. Разам з тым, недахопаў у працы ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама яшчэ хапае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства