viasna on patreon

Суды за расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову!" (абноўлена)

2015 2015-06-22T16:20:00+0300 2015-06-22T17:18:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Сёння, 22 чэрвеня, у Мінскім раённым судзе (вул. Маякоўскага, 119а)  разглядаюцца адміністратыўныя справы актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова і Сяргея Мацкойця.

Іх затрымалі ў пятніцу за вывешванне расцяжкі "Свабоду Юрыю Рубцову!" на выездзе з Лагойскага тракту і склалі пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне.

На выходныя усіх трох змясцілі ў Ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёну.

Як стала вядома, Сяргея Мацкойця абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства (ч. 1 арт. 23.34 КаАП) і асудзілі да 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя - С.Ткачук.

Максіма Вінярскага асудзілі па частцы 3 таго ж артыкула - правапарушэнне, здзейсненнае паўторна на працягу года. Суддзя М. Гарэлаў пакараў актывіста арыштам на 10 сутак.

Справу ў дачыненні да Леаніда Кулакова перанеслі на заўтра, каб дачакацца ўдзелу ў працэсе сведкаў-міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства