viasna on patreon

Гомельскім святарам пагражаюць крымінальным пераследам па артыкуле 193.1

2015 2015-06-26T13:50:41+0300 2015-06-26T15:42:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nikalaenka_siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пастар Сяргей Нікалаенка. Фота faith.by

Пастар Сяргей Нікалаенка. Фота faith.by

У доме пастара рэлігійнай абшчыны "Царква Божая" Праабражэнне" Сяргея Нікалаенкі, а таксама ягонага намесніка, у Гомелі  супрацоўнікі міліцыі правялі агляд памяшканняў. Яны патлумачылі, што гэтыя дзеянні адбываліся ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Рэлігійная абшчына "Царква Божая" Праабражэнне" зарэгістраваная ва ўстаноўленам парадку ў Гомелі з 2004 года. У 2012 годзе яна прайшла перарэгістрацыю. А ў сакавіку 2015 года абшчына заключыла дамову арэнды памяшкання для правядзенне набажэнстваў. Па словах пастара Сяргея Нікалаенкі, рэлігійная абшчына накіравала зварот у адміністрацыю Цэнтральнага раёна Гомеля для ўзгаднення правядзення дадзеных набажэнстваў. Але чыноўнікі з адказам зацягнулі, а вусна дазволілі праводзіць набажэнствы.

У пастанове, падпісанай пракурорам Гомеля С. Зайцавым, указана, што ў дамах Сяргея Нікалаенкі і Аляксандра Чуева, можа “незаконна знаходзіцца літаратура сектантскага характару ці літаратура з інфармацыяй, якая пасягае на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, альбо шкодзячая выкананню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадскіх, сямейных абавязкаў, а таксама устаўныя дакументы незарэгістраванай вышэйуказанай арганізацыі, спіскі яе сябраў, расклад мерапрыемстваў, справаздачы аб праведзеных мерапрыемствах, сходах, фінансавыя справаздачы, пячаткі ды іншае”.

Аднак у пастанове вышэй указаная чамусці “Царква Хрыста Збавіцеля”, а не "Царква Божая" Праабражэнне", пастарам якой з’яўляецца Сяргей Нікалаенка. Гэта падцвярджаецца таксама ніжэй прыведзенымі дакументамі.

Нагадаем, 19 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачак разглядзеў адміністрацыйны пратакол у дачыненні пастара царквы Божай «Пераўтварэнне» Сяргея Нікалаенкі, і пакараў святара штрафам у памеры 20 базавых велічынь (3,6 мільёна рублёў). 31 траўня вернікі царквы праводзілі нядзельнае набажэнства, якое было спынена супрацоўнікамі міліцыі і АМАП. Свае дзеянні супрацоўнікі міліцыі патлумачылі тым, што ім нібыта паступіў ананімны званок.

На судзе 19 чэрвеня пастар Сяргей Мікалаенка віны сваёй у парушэнні закона не прызнаў. Ён патлумачыў, што рэлігійная суполка мае афіцыйную рэгістрацыю, тэрыторыя дзейнасці суполкі – горад Гомель. З сакавіка 2015 года рэлігійная суполка заключыла дамову на арэнду памяшкання на вуліцы Савецкай, і дамова арэнды была заключаная менавіта з мэтай правядзення ў дадзеным памяшканні набажэнстваў.

Даведка з месца працы пастара Нікалаенкі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства