“Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)
https://spring96.org./be/news/78037
2015
2015-06-26T13:54:17+0300
2015-06-26T13:54:17+0300
2015-06-26T13:56:05+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/katavanni-akcia-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы “Вясны” падтрымалі флэшмоб, ініцыяваны грамадскай арганізацыяй “Камітэт супраць катаванняў”. Сёння, 26 чэрвеня, дэмакратычнае грамадства, людзі добрай волі, у многіх краінах свету адзначаюць Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэты дзень праводзіцца з 1997 года з мэтаю выкаранення катаванняў і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання 1984 года, якая ўступіла ў сілу 26 чэрвеня 1987. Ад гэтае даты і адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў.